АДКРЫТА І ПРЫНЦЫПОВА
18.06.2014
    Справаздачная кампанія ў арганізацыях прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі праходзіць у знамянальны час – сёлета прафсаюзны рух адзначае 110-годдзе.
    29-я справаздачна-выбарная канфэрэнцыя Слуцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прайшла 5 чэрвеня ў актавай зале гімназіі №1 горада Слуцка. Перад яе пачаткам працавала своеасаблівая прэзентацыя дасягненняў – важкія поспехі прадэманстравалі педагогі Случчыны ў творчасці і спартыўных спаборніцтвах, што і пацвярджалі шматлікія дыпломы, творчыя работы. А роля прафсаюза лаканічна выкладзена ў крэатыўным відэароліку, які з цікавасцю глядзелі дэлегаты і госці канферэнцыі.
    – На працягу пяці гадоў мы працавалі з пастаянным паскарэннем, 1 235 працоўных дзён рабілі ўсё неабходнае для вырашэння пытанняў абароны і сацыялізацыі супрацоўнікаў сістэмы адукацыі. Асноўныя напрамкі дзейнасці вызначаны ў праграме, прынятай на VI з’ездзе галіновага прафсаюза, – падкрэсліла ў справаздачным дакладзе старшыня Слуцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аксана Уладзіміраўна Васілевіч. – Зараз раённая арганізацыя аб’ядноўвае 87 пярвічных прафсаюзных арганізацый, у якіх – 3 745 членаў прафсаюза, прычым 464 – ва ўзросце да 31 года. 99,3 працэнта работнікаў сферы адукацыі і навукі раёна ўваходзяць у прафсаюзную арганізацыю.   Чытаць цалкам на сайце газеты "Слуцкі край" http://s-k.by