Я ў 2017 годзе заканчваю дзяржаўную ўстанову адукацыі. Чуў, што цяпер значна паменшылі суму сродкаў, якія трэба вяртаць дзяржаве пры адмове ад размеркавання. Ці так гэта і ці будзе новая норма распаўсюджвацца на мяне?

На пытанне адказвае Святлана КАСЦЕВІЧ, адвакат спецыялізаванайюрыдычнай кансультацыі № 3 па прававым забеспячэнні здзелак з нерухомасцю Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.  

АДКАЗ. Савет Міністраў прыняў пастанову № 998 ад 7 снежня 2016 года, якой унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку кампенсацыі ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага.

Са складу сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрых¬ тоўку спецыяліста, рабочага, служачага, выключаюцца сродкі, затрачаныя на забеспячэнне мер сацыяльнай абароны навучэнцаў.

Згодна з дзеючым заканадаўствам да такіх мер адносяцца: карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі; забеспячэнне харчаваннем; ахова здароўя; стыпендыі і іншыя грашовыя выплаты; забеспячэнне адзеннем, абуткам і іншымі неабходнымі сродкамі і прадметамі першай неабходнасці; забеспячэнне месцамі для пражывання ў інтэрнатах;

— забеспячэнне месцамі для пражывання ў дзяржаўных гімназіях-інтэрнатах, школах-інтэрнатах для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, санаторных школах-інтэрнатах, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах, дапаможных школах-інтэрнатах, забеспячэнне харчаваннем у спецыялізаваных ліцэях, сувораўскіх вучылішчах, кадэцкіх вучылішчах, дзяржаўных школах-інтэрнатах для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, санаторных школах-інтэрнатах, сярэдніх школах алімпійскага рэзерву, спецыяльных агульнаадукацыйных школах (спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах), дапаможных школах (дапаможных школах-інтэрнатах), цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

— прадастаўленне крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі; транспартнае забеспячэнне; падтрымка выпускнікоў; адпачынку.

Такім чынам, у склад сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку спецыяліста, рабочага, служачага, уключаюцца толькі бягучыя фактычныя выдаткі дзяржаўных устаноў адукацыі, адлюстраваныя па відах і функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту па параграфах, прыведзеных адпаведна ў дадатках 2 і 3 да пастановы Міністэрства фінансаў ад 31 снежня 2008 г. № 208 «Аб бюджэтнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь» (Нацыянапьны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 45, 8/20467).

Варта яшчэ адзначыць, што ва ўстановах адукацыі, а таксама арганізацыях, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, у склад сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, уключаюцца бягучыя фактычныя выдаткі, адлюстраваныя па параграфе 054 функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту ў адпаведнасці з пунктам 25 Інструкцыі аб механізме і формах прадастаўлення сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на навуковую і навукова-тэхнічную дзейнасць, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў, Нацыянальнай акадэміі навук і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях ад 23 кастрычніка 2012 г. N° 57/5/9, за выключэннем выдаткаў на выплату стыпендый і іншых грашовых выплат навучэнцам.

Такім чынам, сума сродкаў, якая падлягае вяртанню выпускніком у бюджэт пры адмове ад размеркавання, значна памяншаецца. Калі браць пад увагу, што згаданыя змяненні ўступілі ў сілу з 7 снежня 2016 года, то вам  будзе зроблены разлік з улікам прынятых змяненняў.

Публікацыя ў газеце "Рэспубліка" ад 28 снежня 2016 г.

Твитнуть