«Дзе вы чэрпаеце натхненне і што дапамагае вам не адступаць перад цяжкасцямі?» — такое нечаканае пытанне задалі міністру адукацыі Міхаілу ЖУРАЎКОВУ ўдзельнікі сустрэчы кіраўніка галіны са студэнцкім прафсаюзным актывам. 

— А вы ведаеце, чаму прафесары заўсёды добра выглядаюць? Таму што падсілкоўваюцца энергіяй маладых, — пажартаваў міністр. — А калі больш сур’ёзна, то трэба быць заўсёды пазітыўным. Я веру, што нашы думкі матэрыялізуюцца, а пазітыўны чалавек прыцягвае да сябе такіх жа пазітыўных людзей.

Сустрэча міністра з прафсаюзнымі актывістамі з кола студэнтаў адбылася напярэдадні VІІІ з’езда Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Пытанні і праблемы ўзнімаліся самыя розныя — ад мадэрнізацыі вышэйшай школы і канкурэнтаздольнасці беларускіх ВНУ да «каменданцкай гадзіны» ў інтэрнатах і прыцягнення студэнтаў да рознага роду работ, не звязаных з навучальным працэсам. Падрабязней на партале Zviazda.By

Твитнуть