«Тэма далейшага развіцця сістэмы адукацыі аказалася апошнім часам у цэнтры шматлікіх дэбатаў і дыскусій. Аналізам стану спраў у адукацыі займаліся тры спецыяльна створаныя для гэтага камісіі. Меркаванняў наконт шляхоў удасканалення работы галіны ў грамадстве шмат. Чаго хаваць: вучыць і даваць парады ў нас умеюць усе… Але пытанні і праблемы ёсць, і іх трэба вырашаць, — заявіла на калегіі Міністэрства адукацыі, дзе падводзіліся вынікі работы галіны за папярэдні год, намеснік прэм’ер-міністра краіны Наталля КАЧАНАВА. — Прычым вырашаць планамерна… Нельга дапускаць ніякіх шараханняў. У нас павінен быць дакладны план дзеянняў па ўдасканаленні сітуацыі ў адукацыі».  Падрабязней на партале Zviazda.By

Твитнуть