У мінскай сярэдняй школе № 61 прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі, прысвечанае падвядзенню вынікаў работы адукацыйнай галіны за 2016 год і вызначэнню асноўных задач на 2017 год.

У пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.У.Рыжанкоў, віцэ-прэм’ер краіны В.І.Жарко, старшыні профільных камісій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, начальнікі ўпраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, прадстаўнікі НАН Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, іншых міністэрстваў і ведамстваў, рэктары УВА, дырэктары ўстаноў адукацыі. З асноўным дакладам на пасяджэнні выступіў міністр адукацыі І.В.Карпенка.

На пачатку свайго выступлення кіраўнік галіновага міністэрства засяродзіў увагу на тым, што мінулы год быў нацэлены на ўдасканаленне развіцця сістэмы адукацыі, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, актывізацыі працэсаў стварэння эканомікі ведаў і пераходу краіны на інавацыйны шлях развіцця. Як адзначыў Ігар Васільевіч, задача сістэмы — стварыць аптымальныя ўмовы не толькі для атрымання ведаў і прафесійнага станаўлення маладых людзей, але і іх сацыялізацыі з мэтай забеспячэння стабільнасці ў грамадстве і паступальнага развіцця нашай дзяржавы.

Безумоўна, эфектыўнасць работы па развіцці найважнейшай, можна сказаць, ключавой галіны — адукацыі непасрэдна залежыць ад разумення агульнасці мэт і задач, якія стаяць перад кожным суб’ектам сістэмы адукацыі, аналізу кожнай канкрэтнай сітуацыі, выбару актуальных форм і метадаў дзейнасці, прыняцця вывераных кіраўніцкіх рашэнняў, адзначыў міністр. З улікам такіх падыходаў кіраўнік галіновага міністэрства прадставіў дакладную карціну функцыянавання сістэмы адукацыі ў мінулым годзе, абазначыў галоўныя крокі яе развіцця, вызначыў існуючыя праблемы і шляхі іх вырашэння. У дакладзе былі ахоплены ўсе ўзроўні адукацыі, прадстаўлены пытанні фінансавання галіны, экспарту адукацыйных паслуг, выхавання маладога пакалення, узняцця іміджу педагога ў нашым грамадстве. У прыватнасці, адзначаючы асноўныя напрамкі развіцця агульнай сярэдняй адукацыі, Ігар Васільевіч падкрэсліў важнасць удасканалення адукацыйнага працэсу, павышэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, удасканалення вучэбных праграм і стварэння сучасных падручнікаў па ўсіх вучэбных прадметах, павышэння выхаваўчага патэнцыялу ўрока.

У выступленні судакладчыкаў на пасяджэнні калегіі ўздымаліся тэмы кіраўніцкай дзейнасці ў сістэме адукацыі, зместу новых падручнікаў, інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў, сістэмы павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў і шэраг іншых. Свае меркаванні і прапановы на пасяджэнні калегіі па развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі выказаў віцэ-прэм’ер краіны В.І.Жарко. У холе школы была размешчана вучэбна-метадычная выстаўка, на якой свае экспанаты, праекты, друкаваную прадукцыю прадставілі навучальныя ўстановы з усіх рэгіёнаў Беларусі. У найбліжэйшых нумарах нашай газеты будзе апублікаваны даклад міністра адукацыі І.В.Карпенкі, а таксама выступленні ўдзельнікаў пасяджэння.

Публікацыя на сайце nastgaz.by

Нельга перагружаць ні дзяцей, ні падручнікі. Публікацыя на партале zviazda.by

Общественный совет по вопросам образования будет создан при Минобразования
Читать полностью:  http://www.belta.by

Карпенко: предоставление первого рабочего места выпускникам - дополнительный элемент их соцзащиты
Читать полностью: http://www.belta.by

Жарко поручил дать правовую оценку услугам по написанию курсовых и дипломных для студентов Общество 15.02.2017 | 17:28
Читать полностью: http://www.belta.by

Жарко поручил повысить результативность работы аспирантуры
Читать полностью: http://www.belta.by

Жарко: каждый выпускник должен иметь первое рабочее место
Читать полностью: http://www.belta.by

Жарко: важно найти механизм взаимодействия школы с другими органами для профилактики семейного неблагополучия
Читать полностью: http://www.belta.by

Для достижения средней зарплаты в $500 в образовании важно наращивать экспорт услуг - Карпенко
Читать полностью: http://www.belta.by

 

 

Твитнуть