Што змяняецца ў атэстацыі педагагічных работнікаў? Пацвярджаць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю і катэгорыю “настаўнік-метадыст” кожныя пяць гадоў педагогам больш не давядзецца. Пастановай Міністэрства адукацыі ўнесены важныя змяненні ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў. Новы дакумент прайшоў юрыдычную экспертызу і быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Пастанова ўступіла ў сілу 31 мая, а гэта значыць, што тыя педагогі, якія планавалі здаваць экзамен на пацвярджэнне сваёй катэгорыі, могуць расслабіцца.Публікацыя на на партале zviazda.by

Твитнуть