Цікавая тэма для размовы. Так, можна пагаварыць і забыць, а можна задумацца і старацца выправіць тую сітуацыю, якая сёння існуе. Як я разумею настаўніцкі прэстыж? Гэта важкасць нашага слова, значнасць нашага меркавання, павага асобы настаўніка ў соцыуме. А гэта залежыць ад кожнага настаўніка ў прыватнасці.

Лічу, што ў гэтым вялікае значэнне мае наша ўменне працаваць з бацькамі. Здаецца, што ў пагоні за павышэннем матывацыі, падрыхтоўкі да ЦТ, ва ўдзеле ў розных конкурсах і выбары забаў для навучэнцаў у шосты школьны дзень і ў час канікул мы забылі, што гэта дзеці не нашы, а бацькоў. I перш за ўсё трэба шукаць сцяжынкі і дарожкі да зносін, разумення і ўзаемадзеяння з бацькамі. 3 боку здаецца, што мы з бацькамі працуем: запрашаем на мерапрыемствы, кантралюем наведванне бацькоўскіх сходаў, наведваем сем'і. А ў сапраўднасці мы самі сябе выхоўваем, а яны самі па сабе. Задумайцеся, ці часта да нас, настаўнікаў, прыходзяць бацькі па параду, пытаюцца нашага меркавання па пытаннях выхавання? Не. Значыць, не давяраюць або не даражаць нашым меркаваннем. Адсюль і пачынаецца наш прэстыж. А мы і не здагадваемся, што між іншым сказаныя намі не зусім добрыя словы пра дзяцей на сходзе, у групе іншых бацькоў пазбаўляюць нас, настаўнікаў, бацькоўскага даверу. Спешка пры гутарках і сустрэчах, недагаворанасць думкі выклікае неразуменне ў бацькоў нашай стратэгіі выхавання. I выпадковыя, неасцярожныя асуджэнні і абмеркаванні (сустракаецца і такое) бацькоў выклікаюць крыўды і непавагу да настаўніка. Ці добра мы, настаўнікі, ведаем умовы ў сям'і сваіх выхаванцаў? Ці часта гаворым з дзецьмі пра іх дом, сям'ю? Наведваючы сем'і, складаючы акт умоў пражывання і -выхавання, звяртаем увагу не на адносіны ў сям'і, а на плошчу жылля, колькасць тых, хто там жыве, на колькасць спальных месцаў для дзяцей, наяўнасць пірьмовага стала і камп'ютара (па пунктах у акце). А капі запытацца пра захапленні бацькоў, цяжкасці ў зносінах і ў выхаванні, сумесныя справы ў сям'і, як дзеці дапамагаюць па гаспадарцы, тым самым паказваючы сваю цікавасць да дзіцяці і сям'і, то і давер бацькоў з'яўляўся б хутчэй, і па параду б да нас звярталіся. Часта, калі ў класнага кіраўніка ёсць дастаткова інфармацыі пра дзяцей і іх сем'і, то пра гэта не ведаюць настаўнікі-прадметнікі. Нам жа з вамі няцяжка ў гутарках з калегамі агаварыць асаблівасці кожнага дзіцяці, параіць настаўніку-прадметніку звярнуць увагу на тыя ці іншыя моманты. Даведацца ў прадметнікаў, ці ёсць цяжкасці пры вывучэнні прадмета або ў зносінах з дзіцем. Ды і мы, настаўнікі-прадметнікі, ці часта тэлефануем бацькам вучняў, якіх трэба пахваліць, а можа падказаць, як справіцца з адставаннем па прадмеце, або проста запытаць бацькоў пра асаблівасці характару дзіцяці. Напэўна, мы сталі забываць, што бацькі і мы, настаўнікі, у пытаннях выхавання заўсёды былі ў адной лодцы. А калі адзін з нас — на беразе, а другі — у лодцы, то так мы далёка не ад'едзем. Я за ўмацаванне прэстыжу настаўніцкай прафесіі праз эфектыўную работу з бацькамі.

Алена ГАРБАР, настаўніца хімі і біялогіі Лугаваслабадской сярэдняй школы Мінскага раёна, настаўнік-метадыст

Публікацыя ў "Настаўніцкай газете" ад 25 жніўня 2016 г. 

Твитнуть