З 1 студзеня бягучага года шэраг школ краіны атрымлівае фінансаванне па прынцыпова новай схеме: зыходзячы з вызначанага нарматыву на аднаго навучэнца, памножанага на фактычную колькасць вучняў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 снежня 2014 года № 1199 “Аб рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”. Сёння такая схема фінансавання адукацыі прымяняецца ў многіх краінах, у тым ліку суседніх. 

Так, з нядаўняга часу яна ўкараняецца ў многіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, на нарматыўнае фінансаванне перайшлі школы ў Грузіі, Літве. У Беларусі ж такая схема фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі пакуль што прымяняецца ў якасці эксперымента. Але спецыялісты, як айчынныя, так і замежныя, высока ацэньваюць яе патэнцыял, заўважаючы, што пры добрых выніках яна можа быць распаўсюджана на ўсе рэгіёны.

 Аднак у многіх краінах, дзе ўжо поўнасцю перайшлі на нарматыўнае фінансаванне, па-рознаму ацэньваюць гэтую схему. Спецыялісты гавораць як пра яе бясспрэчныя плюсы, так і пра непазбежныя мінусы. Дык чаго можна чакаць нам ад такой схемы фінансавання адукацыі? Якія праблемы сучаснай школы яна здольна вырашыць? Якія рызыкі нясе для звычайных педагогаў? Пра ўсё гэта, аналізуючы міжнародны вопыт, мы сёння гаворым з Раманам Восіпавічам Дапірам, намеснікам старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. 

Падрабязней на сайте "Сацыяльнага ракурса", дадатка да "Настаўніцкай газеты"

Твитнуть