Займацца любімай справай заўсёды важна, але пажадана, каб адначасова настаўнік атрымліваў не проста маральнае задавальненне. Прычым гаворка не толькі аб узроўні зарплаты. Ва ўсе часы не меншае значэнне таксама мелі яшчэ дзве акалічнасці — добрыя ўмовы працы і дадатковыя сацыяльныя гарантыі ў рамках калектыўных дагавораў. 

— У нашым раёне традыцыйна ўдзялялася значная ўвага рамонтам школ і падтрыманню парадку на прышкольных тэрыторыях, аднак тэма тэхнічнага аснашчэння вучэбных кабінетаў, напэўна, застанецца актуальнай ва ўсе часы, — гаворыць старшыня Магілёўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Леанідаўна Дзядкова.  Падрабязней на сайце "Настаўніцкай газеты" http://nastgaz.by

Твитнуть