Як стаць галоўнай «скрыпкай» у школьным «аркестры»?

Як правіла, перад кожным маладым педагогам паўстае шэраг пытанняў. З чаго пачаць? Што сказаць вучням пры першай сустрэчы? Як выстраіць узаемаадносіны з дзіцячым калектывам? Як зрабіць бацькоў школьнікаў сваімі саюзнікамі? Як прымуць калегі? Маладыя педагогі прызнаюцца, што па першым часе ім даволі няпроста прызвычаіцца да новай ролі. Таму зусім невыпадкова лейтматывам сустрэчы з маладымі спецыялістамі, якія ўсяго некалькі тыдняў назад прыступілі да працы, стала тэма «Ці лёгка быць маладым?». Такія сустрэчы вось ужо дзесяць гадоў арганізуюцца для педагогаў-пачаткоўцаў Мінскім гарадскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі разам з Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і гарадскім інстытутам развіцця адукацыі. На гэты раз удзельнікамі сталі больш як 100 маладых спецыялістаў з усіх раёнаў сталіцы.  Падрабязней на партале Zviazda.By

Molodye pedagogi Minska b

Molodye pedagogi Minska 2

Твитнуть