Днямі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова са студэнцкім прафсаюзным актывам. Гэтая сустрэча стала своеасаблівым працягам адкрытага дыялогу з моладдзю краіны. І зварот менавіта да прафсаюзных актывістаў невыпадковы: традыцыйна гэта адны з самых актыўных прадстаўнікоў студэнцтва — з мноствам ідэй і прапаноў.

Што ж сёння ўяўляе сабой студэнцкі прафсаюз? Чым жыве і да чаго імкнецца? Адказаць на гэтыя пытанні, як кажуць, у двух словах удзельнікам сустрэчы не ўдалося — мерапрыемства доўжылася некалькі гадзін. Яно і не дзіўна: гэтае студэнцкае аб’яднанне задзейнічана ў вырашэнні вельмі шырокага спектра пытанняў дзейнасці вышэйшай навучальнай установы — ад якасці адукацыі да матэрыяльнага стымулявання. Чаго не хапае для больш плённага ўзаемадзеяння? На якія далейшыя крокі разлічваюць бакі ў сумеснай рабоце?  Падрабязней на сайце http://nastgaz.by

Твитнуть