Першая  жанчына у гісторыі конкурсу “Настаўнік года Беларусі”, якая атрымала крыштальнага жураўля, Валянціна Васільеўна Гінчук:  "Сёння ў школе працуе нямала творчых, таленавітых настаўнікаў, якія паспяхова рэалізавалі сябе ў прафесіі. Ёсць з каго браць прыклад. Разам з тым нельга не заўважыць, што для сучасных старшакласнікаў пры выбары прафесіі прыярытэтнымі з’яўляюцца сацыяльныя фактары: заработная плата, статус у грамадстве. І калі першае не заўсёды залежыць ад нас, то другое напрамую звязана з тым, як мы “нясём” сваю прафесію. Падрабязней на "ФОРУМЕ" (дадатак да "Настаўніцкай газеты")


Адчуванне шчырасці

Мабыць, гэтыя словы дакладна адлюстроўваюць агульнае ўражанне ад сустрэчы з сапраўднымі, апантанымі настаўнікамі, у прыватнасці, з членамі клуба “Крыштальны журавель”: ці то на старонках “Настаўніцкай газеты”, ці то ў асабістых зносінах, ці то падчас майстар-класаў, напрыклад, на калядным педагагічным фестывалі, ці то на прасторы інтэрнэту ў настаўніцкіх суполках. Падрабязней на "ФОРУМЕ"


Званне перш за ўсё абавязвае, а потым ужо дае

Кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст” даволі новая для нашай краіны. Першымі яе атрымалі каля 30 педагогаў у 2013 годзе. На сёння экзамен на атрыманне катэгорыі “настаўнік-метадыст” паспяхова вытрымалі 138 педагогаў рэспублікі. Сярод іх 8 кандыдатаў педагагічных навук, 26 членаў клуба “Крыштальны журавель”. У рамках Беларускага педагагічнага таварыства створана асацыяцыя настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь “Імкненне”.

Ганаровае званне “настаўнік-метадыст” прысвойваецца педагогу, які мае прызнаны эфектыўны прафесійны вопыт і актыўна распаўсюджвае яго ў педагагічным асяроддзі. Нездарма настаўнікаў, якія маюць гэтую кваліфікацыйную катэгорыю, называюць педагагічнай элітай, якая істотна ўплывае на якасць адукацыі ў нашай краіне.  А што думаюць самі настаўнікі-метадысты пра свой статус, становішча ў педагагічным таварыстве? Падрабязней на "ФОРУМЕ"


Умовы і ўмоўнасці

Віктар Жук і Юрый Андрэйчык  пра ўмовы для развіцця асобы дзіцяці і ўмоўнасці, у якія гэтыя ўмовы праламляюцца на практыцы. Падрабязней на "ФОРУМЕ"

Твитнуть