Педагог-мужчына ў сярэдняй школе — з'ява рэдкая, у пачатковай школе, а тым больш у дзіцячым садзіку, — амаль што выключная. Між іншым, прыкладна сто гадоў таму ў большасці краін, дзе сёння гэтая прафесія ўспрымаецца як пераважна жаночая, яна разглядалася як паўнапраўная мужчынская.

У адным з сёлетніх нумароў перыядычнага выдання «Еduсаtіоn Іndісаtоr іn Fосus», які выпускаецца пад эгідай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), быў прааналізаваны гендарны дысбаланс у педагагічнай прафесіі. Публікацыя на партале http://zviazda.by

5 кастрычніка настаўнікі ва ўсім свеце адзначаюць сваё прафесійнае свята

У 1966 годзе ў гэты дзень у Парыжы прайшла Спецыяльная міжурадавая канферэнцыя, прысвечаная статусу настаўнікаў (Specіal Іntergovernmental Conference on the Status of Teachers). У цэнтры ўвагі аказаліся праблемы работнікаў сферы адукацыі на нацыянальным і сусветным узроўнях. У выніку прадстаўнікі ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы падпісалі першы міжнародны дакумент, які акрэсліваў умовы працы настаўнікаў: «Рэкамендацыі наконт статусу настаўнікаў» (Recommendatіon concernіng the Status of Teachers). У ім замацоўваліся правы і абавязкі педагогаў і міжнародныя нормы, якія датычацца падрыхтоўкі настаўнікаў, павышэння іх кваліфікацыі, прыёму на работу і ўмоў працы. Афіцыйна святкаваць Сусветны дзень настаўніка 5 кастрычніка было прапанавана ЮНЕСКА ў 1994 годзе. Цяпер гэта свята ўваходзіць у спіс сусветных і міжнародных дзён ААН.

 

Твитнуть