У канцы жніўня ў краіне адбудзецца Рэспубліканскі педагагічны савет, на якім плануецца канчаткова вызначыцца з асноўнымі напрамкамі развіцця сістэмы адукацыі на найбліжэйшую перспектыву. Пра гэта падчас VІ пленума ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі паведаміў намеснік міністра адукацыі Сяргей РУДЫ. Ён паабяцаў, што да гэтай падзеі будзе прынятае і прынцыповае рашэнне па атэстацыі выхавальнікаў дашкольных устаноў, якія не маюць адукацыі па профілі «педагогіка дзяцінства». «Ці задаволіць яно ўсіх, пакуль цяжка сказаць, але пра ўсе прамежкавыя рашэнні галіновы прафсаюз будзе праінфармаваны», — дадаў Сяргей Руды. Публікацыя на партале zviazda.by

Твитнуть