Адна з галоўных задач профсоюза — дапамагчы ўсім, кому па-сапраўднаму цяжка. I ў першую чаргу гэга тычыцца дзяцей. Прычым варта адразу заўважыць: падтрымка ім аказваецца не час ад часу, а на працягу ўсяго года.

— Дапамога сем'ям і дзецям з'яўляецца важным напрамкам работы прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў, такая дапамога аказваецца як у выпадку неабходнасці, так і ў рамках шматлікіх акцый, — зазначае галоўны спецыяліст апарата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Леанідаўна Каменка. — Так, ужо стала традыцыяй праводзіць дабрачынныя акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Зноў жа традыцыйна прадстаўнікі арганізацыйных структур галіновага прафсаюза ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах па падрыхтоўцы да летняй аздараўленчай кампаніі, у тым ліку ў якасці членаў камісій па падрыхтоўцы дзіцячых лагераў да сезона, па праверцы іх адпаведнасці санітарным і будаўнічым нормам, па прыёмцы гульнявых і спальных памяшканняў, гульнявых і спартыўных пляцовак, спартыўных збудаванняў і інвентару. Акрамя таго, мы адсочваем сітуацыю з бяспекай. У чэрвені-жніўні тэхнічная інспекцыя працы галінована прафсаюза абследавала 54 дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, пасля чаго іх кіраўнікам выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі 227 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Прафсаюзныя сродкі накіроўваюцца на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лагераў, правядзенне культурных і спартыўных мерапрыемстваў, а яшчэ на змяншэнне кошту пуцёвак для бацькоў. У выніку адпачынак становіцца даступным для многіх дзяцей і падлеткаў з мнагадзетных і малазабяспечаных сем'яў, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

— Не менш важна дапамагчы з падрыхтоўкай да навучальнага года, — зазначае Наталля Леанідаўна. — Так, сёлета на Брэстчыне была праведзена акцыя па падтрымцы мнагадзетных сем'яў работнікаў адукацыі, на гэтыя мэты выдаткоўваліся сродкі з фонду абласной арганізацыі галіновага прафсаюза "Салідарнасць", уручаліся сертыфікаты і памятныя падарункі. Віцебская абласная арганізацыя наладзіла акцыю "Дзяцінства — свет радасці і шчасця", на Гродзеншчыне аказвалася дапамога членам нашага прафсаюза, на Гомельшчыне — школьнікам, а таксама Гомельскаму гарадскому сацыяльна-педагагічнаму цэнтру і Буда-Кашалёўскаму сацыяльна-педагагічнаму прытулку, у Мінскай вобласці — мнагадзетным, няпоўным і малазабяспечаным сем'ям, на Магілёўшчыне — падшэфным установам. А ў сталіцы Мінскім гаркамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на базе Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва праведзена гарадская сустрэча "Партфель першакласніка" для работнікаў галіны, якія выхоўваюць дзяцей у няпоўных сем'ях. Быў арганізаваны канцэрт, салодкі стол, дзеці атрымалі падарункі, а іх бацькі аднаразовыя грашовыя выплаты.

I ўсё ж асобная гаворка — аб навагодніх і калядных святах. Падчас іх Центральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, усе арганізацыі галіновага прафсаюза прымаюць актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі "Прафсаюзы — дзецям", у гэтыя дні наведваюць падшэфныя сацыяльна-педагагічныя прытулкі, цэнтры карэкцыйна- развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, у якіх выхоўваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці з асаблівасцямі фізічнага развіцця, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Акрамя таго, ладзяцца ранішнікі, салодкія сталы, ёлкі, і ў тым ліку — для дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем'яў.

— Акцыя "Прафсаюзы — дзецям" мае пастаянны характер і праходзіць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, — адзначае Наталля Каменка. — У прыватнасці, Цэнтральны камітэт нашага прафсаюза наладзіў трывалыя сувязі з аддзяленнем дзіцячага сацыяльнага прытулку Дзяржынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. У аддзяленні прытулку створаны добрыя ўмовы для развіцця дзяцей, аказваецца сацыяльна-педагагічная, псіхалагічная, прававая, медыцынская дапамога, вядзецца работа па ўладкаванні непаўналетніх, работа з бацькамі. Як вынік, з пачатку 2015 года 14 дзяцей вярнуліся ў родныя, а яшчэ 10 чалавек — уладкаваны ў замяшчальныя сем'і. I гэта — самае важнае. Але адначасова трэба разумець, што кожны непаўналетні ў прытулку апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, таму мы эгулярна наведваемся да іх, прывозім падарункі перад пачаткам навучальнага года, напярэдадні Новага года, у іншыя святы і ў будні. Бо кожнае дзіця павінна адчуваць увагу — толькі тады яно зможа паверыць, што ўсё ў яго будзе добра.

Публікацыя ў "Настаўніцкай газете" ад 31 снежня 2015 г. №153 (7758)


Deti profsouz 2015 b 

Твитнуть