Рэцэптам выдатнага і вясёлага адпачынку 25 студзеня падзялілася пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Другі год запар яна паспяхова ладзіць спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства на базе гарналыжнага комплексу «Лагойск». Тут галоўную дылему зімы – лыжы або сноўборд – вырашалі як студэнты, так і выкладчыкі.

«Канікулы ў Лагойску» – сапраўднае маштабнае свята. На месца студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта дастаўлялі аж шэсць аўтобусаў, і гэта акрамя тых, хто дабіраўся сваім ходам. І не дзіва, бо канец сесіі – агульнае свята студэнтаў і выкладчыкаў. А як яшчэ годна адзначыць пачатак зімовых канікул? Стаць на лыжы разам – ярка, весела і здорава.

Kanikuly v Logoiske

Каля 400 студэнтаў і супрацоўнікаў прыехалі паўдзельнічаць у зімовым свяце Вітальным словам дзень студэнта ў Лагойску адкрыў прарэктар па выхаваўчай і вучэбнай рабоце Уладзімір Сувораў. Ён назваў мерапрыемства святам здароўя і заўважыў, што яго ідэя поўнасцю адпавядае місіі ўніверсітэта і пажаданням не толькі працаўнікоў, але і студэнтаў.

Айцец Аляксандр Грачышнікаў уласным прыкладам натхніў студэнтаў на зімовыя спаборніцтвы Таксама павітаў прысутных і пажадаў добрага настрою намеснік старшыні сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай праваслаўнай царквы айцец Аляксандр Грачышнікаў, пасля ён узяў непасрэдны ўдзел у эстафеце.

А завяршыла ўрачыстую частку самая вядомая беларуская фрыстайлістка Ала Цупер. З пажаданнем алімпійскіх перамог ад чэмпіёнкі прысутныя скіраваліся на самую эмацыйна насычаную частку мерапрыемства.

У эстафеце ўсе каманды вельмі імкнуліся да перамогі... Сапраўдныя жарсці назіраліся ў лыжнай эстафеце. Тут за найлепшы вынік гонкі змагаліся каманды рэктарата, дэканаў, работнікаў (выкладчыкаў) і студэнтаў універсітэта. І хоць такі падзел на практыцы быў фармальным, у пераможцаў аказалася аднастайнасць складу. У кожнай камандзе было па чатыры чалавекі, на долю якіх выпала па пяцьсот метраў трасы. Трэба адзначыць, што ўдзел у эстафеце прымалі толькі аматары.

Быццам ніхто не здзівіўся, калі ў Таццянін дзень першымі прыйшлі да фініш

Kanikuly v Logoiske 2

у менавіта студэнты. Двухкіламетровую эстафету за восем хвілін чатыры секунды пераадолела каманда другакурснікаў з розных факультэтаў БДУ (Вольга Шпак, Аляксей Зубік, Міхаіл Зяневіч і Іван Бажэнаў). Медалі на шыю усім ўдзельнікам спаборніцтва надзела алімпійская чэмпіёнка 2014 года Ала Цупер.

Kanikuly v Logoiske 3

...а перамагла каманда студэнтаў Пасля чаго фрыстайлістка дала прэс-канферэнцыю для студэнтаў, адказала як на асабістыя пытанні, так і пра кар’еру. Чэмпіёнка нават пазайздросціла студэнтам, бо ў самой такога мерапрыемства не было (спартсменка вучылася на завочным аддзяленні гомельскага ўніверсітэта).

Kanikuly v Logoiske 4

Ала Цупер прызналася, што выйграць золата Алімпіяды ёй дапамагла сям'я Яна распавяла, што натхненне чэрпае ў сям’і (у 37-гадовай спартсменкі двое дзяцей – заўв. Рэд.). І пра тое, як вяртаецца ў вялікі спорт. Ахвочыя скарысталіся ўнікальнай магчымасцю зрабіць сэлфі з зоркай, якая прынесла на сустрэчу залаты медаль з Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Масавасць на схілах у Таццянін дзень была вялікая. І тут абыйшлося без кіношнага супрацьстаяння – хто лепшы: лыжнік ці сноўбардзіст. На дзіва шмат студэнтаў аддалі перавагу самым хуткім трасам Можна было не толькі скрыжаваць лыжныя палкі і ўзяць новую вяршыню, але і пакатацца на цюбінгах, паўдзельнічаць у розыгрышах і конкурсах, зоны актывацыі (цір, футбол, сумо) знайшлі сваіх прыхільнікаў. Не апошнюю ролю адыгралі добрыя зніжкі на пракат абсталявання і экіпіроўкі. Часу для «пакатушак» было дастаткова – гарналыжны комплекс пакінулі ўжо ўвечары. Выязны дзень студэнта ў БДУ выдаўся бадзёрым, па-сяброўску цёплым і запамінальным. Свята мела поспех, таму, па словах старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ Вольгі Локцевай, і надалей будуць праводзіць такія спартыўныя мерапрыемствы падчас зімовых канікул.

Публикация в газете "Універсітэт"

Твитнуть