Як вядома, 2015 год – Год моладзі. На старонках раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” з 3 па 16 красавіка праходзіў чацвёрты этап маладзёжнага праекта “Маладыя прафесіяналы раёна”, у якім прынялі ўдзел і 10 маладых настаўнікаў раёна:

  • Юрый Юр’евіч Бурвін, настаўнік нямецкай мовы ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы”;
  • Аксана Аляксандраўна Крынко, настаўнік біялогіі I кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы”;
  • Марына Мікалаеўна Чыж, настаўнік англійскай мовы II кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Івацэвічы”;
  • Ірына Васільеўна Емяльянава, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Стайкаўская сярэдняя школа”;
  • Ігар Валер’евіч Саюк, дырэктар ДУА “Івацэвіцкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”;
  • Алена Васільеўна Грушык, настаўнік-дэфектолаг II кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Любішчыцкая сярэдняя школа”;
  • Ганна Аляксандраўна Ярошкіна, настаўнік геаграфіі, біялогіі і хіміі ДУА “Вулька-Аброўская сярэдняя школа”;
  • Алеся Аляксандраўна Шалюціна, настаўнік пачатковых класаў, педагог- арганізатар ДУА “Аброўская сярэдняя школа”;
  • Аляксей Аляксеевіч Халадовіч, дырэктар ДУА “Гошчаўская сярэдняя школа”;
  • Аляксандр Сяргеевіч Молаш, настаўнік замежнай мовы і сацыяльны педагог ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

У газеце і на сайце былі размешчаны фотаздымкі і падрабязная інфармацыя пра прэтэндэнтаў на званне “Маладога прафесіянала раёна”. Кожны жадаючы мог пакінуць свой голас за абранага кандыдата і шчыры каментарый на сайце ці па звычайным тэлефоне.

1802 жыхары раёна вылучылі сярод дзесяці ўдзельнікаў лепшага маладога спецыяліста. Пераможцам стала Алеся Аляксандраўна Шалюціна, настаўнік пачатковых класаў, педагог-арганізатар ДУА “Аброўская сярэдняя школа”. Нарадзілася ў в. Аброва. Выпускніца Аброўскай сярэдняй школы. У 2014 годзе скончыла УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” па спецыяльнасці “Настаўнік пачатковых класаў. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры” і прыехала працаваць на радзіму, у сваю родную школу, дзе настаўнікам працуе і яе маці, Валянціна Іванаўна Тысевіч. Асабістае педагагічнае крэда настаўніцы: “Настаўнік жыве, пакуль ён вучыцца; як толькі ён перастае вучыцца, у ім памірае настаўнік”.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Віннічак М.М. і старшыня райкама прафсаюза Разумейчык В.В. сустрэліся з калектывам Аброўскай СШ, павіншавалі Алесю Аляксандраўну з перамогай і ўручылі памятны сувенір.

На дзвесце галасоў менш атрымала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “Стайкаўская сярэдняя школа” Ірына Васільеўна Емяльянава (1637 галасоў). Трэцяй стала маладая і таленавітая настаўніца біялогіі ДУА "Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы" Аксана Аляксандраўна Крынко (1396 галасоў).

Alesja Sheljutina

Алеся Шалюціна

Твитнуть