“Мы адказваем за тое, чаму навучылі”, — пад такім дэвізам у канферэнц-зале Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў адбылася сустрэча маладых педагогаў горада над Бугам з прадстаўнікамі органаў кіравання адукацыяй, кіраўнікамі школ, дзіцячых садкоў, галіновай прафсаюзнай арганізацыі і ветэранамі педагагічнай працы. Мерапрыемства “Малады педагог: пачатак працоўнай дзейнасці” праходзіла ў фармаце адкрытага мікрафона па ініцыятыве гарадскога аддзела адукацыі, спорту і турызму, гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі пры ўдзеле саветаў ветэранаў працы і маладых педагогаў устаноў адукацыі Брэста.  Падрабязней на сайце "Настаўніцкай газеты" http://nastgaz.by

Твитнуть