Славутаму беларускаму пісьменніку, першаадкрывальніку прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры Янку Маўру ў гэтым годзе споўнілася б 130 гадоў. Сапраўднае імя мастака слова — Іван Фёдараў. Ён нарадзіўся ў Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра. Жыццё не песціла будучага пісьменніка: бацька памёр рана, і дзяцінства хлопчыка праходзіла ў беднасці і нястачы. Але ён паспяхова закончыў пачатковую школу і паступіў у Ковенскае рамеснае вучылішча. Гэтыя гады жыцця будучага пісьменніка адлюстраваны ў аўтабіяграфічнай аповесці «Шлях з цемры».

ПАСЛЯ заканчэння вучылішча юнак паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю, з якой яго выключылі з апошняга курса за вапьнадумства. У 1903-м ён здаў экзамены экстэрнам і пачаў працаваць настаўнікам. У 1906 годзе разам з Якубам Коласам і іншымі ўдзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйных настаўнікаў у вёсцы Мікалаеўшчына Свержаньскай воласці Мінскага павета. Паліцыя выкрыла з'езд, а Іван Фёдараў патрапіў у лік зачыншчыкаў, быў пазбаўлены права працаваць у навучальнай установе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Толькі праз 5 гадоў, у 1911-м, яму ўдалося ўладхавацца выкладчыкам у прыватную гандпёвую школу Мінска, а з восені 1917 года ён стаў настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў Мінскай чыгуначнай школе. Выкладаючы геаграфію і гісторыю, ён быў самым любімым настаўнікам вучняў, вёў іх у цікавыя, захапляючыя падарожжы ў глыб гісторыі па вялікай карце свету. Пісаць выкладчык стаў у адказ на вострую зацікаўленасць сваіх вучняў да гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны і іншых народаў свету. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Янка Маўр пэўны час загадваў школьным аддзелам Наркамасветы БССР, прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі прафсаюзаў настаўнікаў, неаднаразова выбіраўся дэлегатам настаўніцкіх канферэнцый і з'езда.

Пісьменнік ніколі не бываў у заморскіх краінах, але ўмеў паказваць іх так, што яму верылі самыя патрабавальныя чытачы - дзеці. У літаратуру Янка Маўр прыйшоў у сталым узросце, калі яму было больш за 40 гадоў, маючы багаты жыццёвы вопыт. У 1926-1927 гадах у часопісе «Беларускі піянер» надрукаваў першую аповесць на беларускай мове «Чалавек ідзе!», якая распавядала пра першабытных людзей. Спачатку твор задумваўся як своеасаблівы вучэбны дапаможнік аб дагістарычных часах. Поспех быў велізарны, і на часопіс абрынуўся шквал лістоў - юныя чытачы прасілі друкаваць працяг. Таму Янка Маўр вырашыў і далей працаваць у жанры дзіцячай прыгодніцкай і навукова-пазнавальнай літаратуры. Аўтар добра ведаў дзіцячую псіхалогію і са старонак сваіх кніг заўсёды на роўных ставіўся да дзяцей, кажучы пра іх: «Хоць малыя, а чалавекі».

Абапіраючыся на традыцыі творчасці Жуль Верна, Фенімора Купера, Майн Рыда, пісьменнік стварыў новы, сацыяльны па сваёй сутнасці тыл прыгодніцкага рамана і аповесці. У «Палескіх рабінзонах» (1930) і «ТВТ» (1934) ён адлюстраваў савецкую рэчаіснасць, ярка і праўдападобна апісаў маладых герояў. У 1934 годзе выйшаў фільм «Палескія рабінзоны», дзе Янка Маўр выступіў сцэнарыстам.

Менавіта ад былых вучняў і ўдзячных чытачоў пісьменнік атрымліваў віншавальныя тэлеграмы, паштоўкі, падарункі, якія зараз захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Тут можна ўбачыць і скрынку з інструментамі, дзе на металічнай пласціне выгравіравана: «Я. Мавру от учащихся трудрезервов». Цікавасць выклікае і экспанат незвычайнай прыгажосці - шкляны графін, аплецены металам, з дарчым надпісам ад вучняў Міленькага і Ванштэйна: «Дорогому учителю Янку Мавру в день 75-летия от учеников торговой школы. 1910 год».

Як распавяла загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Вольга Гулева, сябры - эсперантысты з Вьетнама даслалі бамбукавую змейку. «Справа ў тым, што Янка Маўр добра валодаў мовай эсперанта, - адзначае Вольга Барысаўна. - 3 дапаможнай дзелавой мовай ён пазнаёміўся ў 1904 годзе, але найбольшую цікавасць да яе адчуў у 1920-я гады, калі мова эсперанта атрымала шырокае распаўсюджванне. Пісьменнік быў удзельнікам дзвюх беларускіх канферэнцый эсперантыстаў, III з'езда эсперантыстаў у 1926 годзе. На працягудоўгага часу Маўр вёў вялікую перапіску з мовазнаўцамі свету: Англіі, Новай Зеландыі і гарадоў Пекіна, Будапешта, а таксама Масквы, Омска, Таліна, Рыгі і іншых».

Акрамя таго, у фондах захоўваюцца рукапісы, дакументы (працоўная кніжка Фёдарава І.М. (1947), фотаздымкі, асабістыя рэчы, а таксама пераклады твораў Янкі Маўра на розныя мовы свету. Некаторыя рэчы ў музей перадала ўнучка пісьменніка Марыя Міцкевіч (сын Якуба Коласа і дачка Янкі Маўра пажаніліся ў 1946 годзе, у літаратараў трое агульных унукаў).

Марыя Міхайлаўна працуе выкладчыкам вышэйшай матэматыкі Мінскага інстытуга кіравання. На пытанне, што пераняла ад дзеда асабіста яна, адказала вельмі проста: «Цікавасць да гісторыі і культуры замежных краін, а таксама авантурызм у добрым сэнсе гэтага слова». Дарэчы, яна з'яўляецца намеснікам старшыні таварыства «Беларусь - Ірландыя».

3 1993 года ў Беларусі прысуджаецца Літаратурная прэмія імя Я.Маўра залепшыя творы для дзяцей. Імем пісьменніка названа Мінская абласная дзіцячая бібліятэка. Тое, што зрабіў Маўр у пачатку XX стагоддзя, не ўдалося амаль нікому з беларускіх пісьменнікаў: так ярка паказаць цудоўны свет далёкіх экзатычных краін, а таксама звярнуцца да экзотыкі нашага роднага Беларускага Палесся.

Таццяна СЦЕШЫЦА. Публікацыя ў газеце "Беларускі час" ад 1-5 лістапада 2013 г.

Твитнуть