Гомельская вобласць — найбольш пацярпелы ад наступстваў катастрофы рэгіён. Аб жудасным здарэнні 30-гадовай даўнасці сёння нагадваюць адселеныя вёскі, а ў памяці людзей, якім давялося перажыць той няпросты перыяд, назаўсёды засталіся балючыя ўспаміны. Трохдзённы прэс-тур “Настаўніцкай газеты” па Гомельскай вобласці, арганізаваны сумесна з рэгіянальным упраўленнем адукацыі ў рамках 30-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Публікацыя ў "Настаўніцкай газете" ад 26 красавіка 2016 года

З часам многае забываецца, а вось хвалюючыя трагічныя падзеі пасля аварыі на ЧАЭС усплываюць у памяці з асаблівай вастрынёй.

У той час я працавала інспектарам аддзела адукацыі Хойніцкага райвыканкама. Менавіта на яго спецыялістаў былі ўскладзены задачы па арганізацыі вывазу дзяцей у экалагічна чыстыя месцы Беларусі. Потым тэрмінова вывозілі школьныя дакументы, а таксама ўсё каштоўнае са школ, якія знаходзіліся на тэрыторыі выселеных вёсак. Затым была не адна камандзіроўка ў месцы адпачынку дзяцей з мэтай азнаямлення з арганізацыяй іх быту. Рабілася ўсё магчымае, каб зберагчы рабят ад розных складанасцей.

Успаміны настаўніцы Дублінскай школы Пішчук Рамуальды Іванаўны.

Дзень першы.

Раніца 26 красавіка 1986 года была сонечнай, цёплай, шматабяцальнай. Для маіх землякоў з невялікай вёсачкі Дублін, што ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, гэта была звычайная раніца вясковага працаўніка. Нехта спяшаўся на працу ў калгас, дзеці ішлі ў школу, старыя аб нечым гутарылі каля калодзежа.

Успаміны дырэктара Дублінская базавай школы (зараз школа закрыта) Ляпехі Любові Пятроўны.

 Прайшло трыццаць гадоў з таго дня, як адбылася самая жахотная аварыя 20 стагоддзя - Чарнобыльская атамная катастрофа. Але і сёння я памятаю ўсё да драбніц… Была субота, шчодры на цяпло цудоўны красавіцкі сонечны дзень.

«Память - это медная доска, покрытая буквами, которые время незаметно сглаживает, если порой не возобновлять их резцом. Для новых поколений, пришедшим на смену очевидцам, потерпевшим и участникам ликвидации последствий аварии, память - это единственный способ узнать о черной были своего народа».