Сёння пытанне павышэння статусу настаўніка абмяркоўваецца на самым высокім узроўні. Як можно ацаніць прэстыж педагагічнай прафесіі ў наш час? Ад чаго ён залежыць? I як зрабіць, каб настаўнік, як і раней, стаў аўтарытэтным і паважаным чалавекам у грамадстве? Аб гэтым і не толькі разважаюць карыфеі педагагічнай працы, члены клуба "Крыштальны журавель". Публікацыі ў "Настаўніцкай газете" ад 25 жніўня 2016 г.

Каб хацелася працаваць

...У прыватным сектары, дзе я жыла ў дзяцінстве, былі два дамы — іх ведалі ўсе жыхары нашай вуліцы. Там жылі настаўніцкія сем'і — інтэлігентныя, ветлівыя, прыгожыя, паспяховыя людзі. Усе жыхары нашай вуліцы з глыбокай павагай адносіліся да гэтых людзей, часта звярталіся да іх па параду. Яны былі адзіныя на нашай вуліцы, у каго былі аўтамабілі і не было хатняй гаспадаркі. Мае бацькі ніколі не дазвалялі сабе абмяркоўваць іх. Гэты вобраз настаўніка я памятаю з дзяцінства.

Што адбываецца ў нашым грамадстве ў цяперашні час? Чаму статус настаўніка такі нізкі? Ад яго ж залежыць, ні многа ні мала, канкурэнтаздольнасць краіны. Я бачу некалькі прычын.

1. Кампетэнтнасць настаўніка. Часта можна чуць выказванні наконт некампетэнтнасці педагогаў. Сярод настаўнікаў, як і ў кожнай прафесіі, ёсць тыя, хто працуе добра, і тыя, хто працуе нядобрасумленна. Тыя, каго я ведаю, у большасці сваёй сапраўдныя прафесіяналы, якія добразычліва ставяцца да дзяцей. Яны патрабавальныя, але патрабавальнасць — гэта не хамства і не непавага да дзяцей! Спытайце вучняў, каго яны паважаюць больш: педагога, які не заўсёды правяраў дамашняе заданне, завышаў адзнакі, але не даваў веды, або патрабавальнага педагога, які даў веды, што дазволілі паступіць у ВНУ і ўладкавацца ў жыцці. Нельга абагульняць, абражаць настаўніка — прафесіянала сваёй справы!

2. Адносіны бацькоў да настаўніка. На жаль, бацькі дазваляюць абмяркоўваць работу настаўніка са сваімі дзецьмі, непаважліва выказвацца пра іх работу, не думаючы, што такія адносіны да педагога павернуцца калі-небудзь супраць іх саміх. Настаўніку гавораць шмат добрага ў святочныя дні, а за плячамі, на кухні абмяркоўваецца наша адукацыя. Няхай бацькі прыходзяць на ўрокі, спрабуюць разабрацца з дзесяцібальнай сістэмай адзнак, атрымліваюць педагагічныя веды, неабходныя для іх.

3. Заработная плата. Настаўнік не атрымлівае зарплату, ён яе зарабляе. Колькі часу неабходна для якаснай падрыхтоўкі да ўрока? Мінімум — гадзіна. А калі шэсць урокаў на дзень? Дабаўце яшчэ шэсць гадзін падрыхтоўкі. А калі вы класны кіраўнік і вам неабходна праверыць дзённікі, наведаць сем'і навучэнцаў, падрыхтаваць справаздачнасць па розных напрамках і якасна падрыхтаваць класныя мерапрыемствы? Колькі часу застаецца, каб аддаць яго сваёй сям'і? Ды і паўнавартасны сон, клопат пра сваё здароўе ніхто не адмяняў. Прафесія настаўніка — гэта немалая нагрузка на нервовую сістэму, на сістэму кровазвароту, на псіхіку. Настаўнік не павінен жыць у сем'ях сваіх вучняў. Настаўнік павінен жыць у сваёй сям'і, якая таксама мае права на ўвагу і клопат.

Ён таксама павінен павышаць свой прафесійны ўзровень, наведваць тэатры, глядзець новыя фільмы, расці духоўна і культурна. Гэтаўсё патрабуе часу і грошай. Нагрузіць настаўніка, каб павысіць яму зарплату, — гэта не выйсце! Хіба павышэнне стаўкі да 20 гадзін вырашыла хоць адну праблему нашай адукацыі? Недапушчальна, каб настаўнік шукаў, дзе падпрацаваць. Гэта адаб'ецца на якасці выкладання.

Не трэба параўноўваць зарплату настаўніка з зарплатай ваенных, тэлевядучых, банкіраў. Настаўнік павінен мець належную заработную плату, каб добра выглядаць, быць здаровым. Гэта павінен быць паспяховы чалавек, які не саромеецца гаварыць, што ён настаўнік. Нашы вучні павінны бачыць перад сабой свабодных, прыгожых, здаровых педагогаў. Ці будуць паважаць дзеці настаўніка, які 25 гадоў працаваў у школе і не можа сабе дазволіць добрае адзенне і дастойны адпачынак? Маладыя, перспектыўныя педагогі мужчыны сыходзяць са школы. Мужчына — карміцель сям'і. Няхай ён будзе хоць трыста разоў добры настаўнік, але ўтрымліваць сям'ю на цяперашнюю зарплату ён не зможа.

4. Ацэньванне работы педагога. Настаўнік павінен мець свабоду выбару праграм, методык, яго работа павінна ацэньвацца па выніку. Не па колькасці алімпіядных месцаў, не па сярэднім бале, а па ведах вучняў на выхадзе са школы, па анкетаванні навучэнцаў і бацькоў. Чаму так мала настаўнікаў, якія маюць урадавыя ўзнагароды? А заслужены настаўнік і ўвогуле становіцца рэдкасцю. У нас у клубе "Крыштальны журавель" многа дастойных педагогаў і толькі тры настаўнікі маюць урадавыя ўзнагароды.

5. Адносіны адміністрацыіўстановы адукацыі, аддзелаў адукацыі да настаўніка. На жаль, гэтыя структуры ўсё часцей успрымаюцца як стратэгічны або караючы орган, а не як арганізатар адукацыйнага працэсу. Паставім сабе пытанне: настаўнік для адміністрацыі ці адміністрацыя для настаўніка? Задача адміністрацыі навучальнай установы зрабіць так, каб настаўніку ў школе было камфортна, каб хацелася працаваць!

6. Адносіны грамадства да настаўніка. Павышэнне статусу прафесіі залежыць не толькі ад самога настаўніка, але і ад нашага грамадства. Непрыемна ўсведамляць, што дзеці цябе паважаюць значна больш, чым улада, чым СМІ. Недапушчальна гаварыць з пагардай пра людзей любой прафесіі. А тым больш пра прафесію настаўніка. Дзякуй кіраўніку нашай дзяржавы, які ўзняў пытанне аб прэстыжы настаўніцкай прафесіі на высокім узроўні. 3 павагай аб прафесіі настаўніка павінны гаварыць усе, пачынаючы з урадавых структур. Каб бацькі і дзеці паважалі настаўніка, грамадства павінна атрымаць пасыл. А пакуль конкурсы прыгажосці асвятляюцца ў СМІ значна шырэй, чым конкурс "Настаўнік года". Калі СМІ паставяць мэту павысіць прэстыж настаўніка — гэта будзе няцяжка зрабіць. Добра было б, каб гэтая размова аб прэстыжы прафесіі настаўніка выйшла за рамкі "Настаўніцкай газеты"!

Ірына КЛЯВЕЦ, настаўніца біялогіі гімназіі № 4 Смаргоні, настаўнік-метадыст пераможца конкурсу "Настаўнік года-2006".


Важкасць слова, значнасць меркавання. Алена ГАРБАР, настаўніца хімі і біялогіі Лугаваслабадской сярэдняй школы Мінскага раёна, настаўнік-метадыст

Не ўсіх пад адзін грэбеньСяргей ДУБКОЎ, настаўнік-метадыст сярэдняй школы № 43 Гомеля.

А дзе ж наша самапавага?  Віталіна ПАПКОВІЧ, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 3 Жабінкі, настаўнік-метадыст.

Не таму што трэба, а таму што хочаццаІван ЯКІМЕНКА, настаўнік інфарматыкі і матэматыкі Лошніцкай раённай гімназіі, настаўнік-метадыст.

Няхай будзе будучыня наша цудоўнай высакароднымі справаміАлена КУНАШКА, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 1 Віцебска, настаўнік-метадыст.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Твитнуть