Система образования переживает в последние годы много реформ, львиная доля которых так или иначе влияет на социальный статус педагога. Как спланировать дальнейшие действия профсоюза и Министерства образования, чтобы работники отрасли не потеряли, а приобрели? Этот вопрос стал основным при корректировке соглашения между Белорусским профсоюзом работников образования и науки и Министерством образования на 2016–2019 годы. Подробнее о работе соцпартнеров газете «Белчас» рассказал председатель Центрального комитета отраслевого профсоюза Александр Бойко.

Уся справа ў натхненні! 12 апреля 2017 г. Менавіта гэта пачуццё ўзрушыла і падштурхнула настаўнікаў, выхавацеляў і навуковых супрацоўнікаў галіновага прафсаюза да ўдзелу ў конкурсе «Новыя імёны Беларусі – 2017». Фінальны этап адбыўся ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Так, у 4 намінацыях спаборнічалі 140 чалавек – прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Падрабязней на партале 1prof.by 

Актуальныя пытанні развіцця сучаснай сістэмы адукацыі Беларусі былі разгледжаны на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Гаворка ішла пра вынікі рэалізацыі ў 2016 годзе Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі на 2016—2019 гады і ўнясенне ў яго змяненняў. "Галіновы прафсаюз не проста наш сацыяльны партнёр, гэта актыўны ўдзельнік усіх тых працэсаў, якія разгортваюцца ў сістэме адукацыі, — падкрэсліў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка. — Канечне, нас хвалююць пэўныя праблемы, якія ўзнікаюць у сістэме адукацыі, і мы заўсёды адкрыта абмяркоўваем іх з прафсаюзам".

В 2017 году на нормативное финансирование перейдут 642 гимназии и школы. Об этом в ходе совместного онлайн-заседания коллегии Минобразования и Центрального комитета профильного профсоюза сообщила заместитель Министра образования Раиса Сидоренко.

Выплачивать добросовестному работнику три зарплаты за непродление контракта и наказать нанимателя рублем за «пустой» контрактный договор – Белорусский профсоюз работников образования и науки предлагает совершенствовать правовое регулирование в сфере найма.

Мінулы год быў няпростым для многіх беларусаў. Наша краіна сутыкнулася з шэрагам цяжкасцяў у эканоміцы, а працэсы мадэрнізацыі і рэструктурызацыі могуць павялічваць рызыку беспрацоўя. Што ў гэтай сітуацыі больш за ўсё хвалюе прафсаюзы, якія шляхі вырашэння праблем яны прапануюць і чым могуць дапамагчы людзям? Разам са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Ордам вызначаем болевыя кропкі сённяшніх рэалій і шукаем выйсце. Падрабязней на партале  http://zviazda.by

ІХ з’езд Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, на які з’ехалася больш за 200 дэлегатаў з усёй краіны, прайшоў у Мінску. Падзею можна смела назваць аб’яднальнай, бо на з’ездзе былі выпрацаваны і ўзгоднены пазіцыі па аб’яднанні з роднасным прафсаюзам — Беларускім прафсаюзам работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук. Аб’яднанне дзвюх прафсаюзных арганізацый накіравана на ўзмацненне пазіцый адзінага прафсаюза, павышэнне яго аўтарытэту, больш плённае супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, фарміраванне агульнай палітыкі ў сферах занятасці, аплаты працы і г.д. Нагадаем, што раней аб’яднальныя працэсы прайшлі ў прафсаюзах прамысловасці, энергетыкі, прыродакарыстання і геатэхналогій.

Беларускі прафсаюз работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук далучыўся да Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Рашэнне аб іх аб’яднанні было прынятае на ІХ з’ездзе Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.  Падрабязней на партале http://zviazda.by

Для Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі 2016 год асаблівы, юбілейны — сёлета споўнілася 95 гадоў з дня яго арганізацыі. Святкуюць юбілей у галіновым прафсаюзе і ўрачыста, і ў той жа час па-рабочаму. Гэта тычыцца і работы з моладдзю, якая складае немалую частку членаў прафсаюза. Як прафсаюз супрацоўнічае з моладдзю і як маладыя члены прафсаюза заяўляюць пра сябе ў прафесіі, грамадскай дзейнасці, мы папрасілі расказаць кіраўніка Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандра Аляксандравіча БОЙКУ.  Падрабязней на сайце "Настаўніцкай газеты" http://nastgaz.by

Гэтай вясной у Беларусі ўпершыню паспрабавалі выбраць лепшы інтэрнат. Пра вынікі правядзення Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку сумеснай работы ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацыйных структур Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў студэнцкіх інтэрнатах "Настаўніцкай газеце" расказалі ў ЦК прафсоюза.

Штодзень на сусветных кортах, палях, бегавых дарожках, татамі, на стадыёнах і ў спартыўных залах нашы спортсмены даказваюць, што Беларусь — спартыўная краіна. Гэтую эстафету ўслед за прафесіяналамі пераймаюць і аматары фізкультуры і спорту. Напрыкпад, удзельнікі Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў сістэмы адукацыі.

У чацвер у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшла традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і профільнага профсоюза з ветэранамі Вялікай Айчыннай войны і працы. Адных толькі ўсмешак тым, хто набліжаў Перамогу, была падорана не адна сотня. А слоў падзякі, пажаданняў моцнага здароўя, даўгалецця і того больш — некалькі тысяч. 

Мемориальный комплекс «Курган Славы» второй год встречает День Победы, обновляясь. В 2015–м его отреставрировала Федерация профсоюзов. Уложили новый газон, в изначальный вид привели мозаику и монументальные барельефы, восстановили лестницы и полностью заменили подсветку. Тогда же задумали запитать мемориал электричеством от солнца. Сказано — сделано. В канун 9 Мая Курган Славы получает энергию от каскада солнечных батарей.  Читать статью полностью на портале «СБ»: http://www.sb.by/obshchestvo/article/nasha-slava-vidna-vsegda.html 

Наладзіць кантакт паміж работнікамі і кіраўніцтвам заўсёды дапамагаў прафсаюз. Бо, з аднаго боку, «пярвічкі» ставяць сваёй мэтай адстойваць правы і інтарэсы калектыву, з іншага — спрыяць развіццю прадпрыемства. У цяперашніх эканамічных умовах, калі пытанні эфектыўнасці вытворчасці і занятасці стаяць вельмі востра, роля прафсаюза як ніколі ўзрастае. Ці ўдаецца прафесійным аб'яднанням сёння спраўляцца з функцыяй пасярэдніка? Якія ўступкі недапушчальныя? І як абараніць работнікаў, што могуць трапіць пад скарачэнне? Пра гэта мы пагаварылі са старшынёй ФПБ Міхаілам ОРДАМ. Падрабязней на партале zviazda.by 

Сацыяльны статус настаўніка сёння на парадку дня! І тое, што сітуацыю трэба карэнным чынам змяняць, разумеюць ужо не толькі педагогі. Ёсць меркаванне, што кожнаму настаўніку трэба найперш самому паклапаціцца пра сваё добрае імя. І гэта справядліва, бо павага да педагога фарміруецца на кожным уроку. Гэта і яго стаўленне да вучняў, і валоданне прадметам, і ўменне знайсці выйсце з самых складаных сітуацый, яго знешні выгляд, асабістыя якасці... Многае, безумоўна, залежыць ад саміх настаўнікаў. Падрабязней на партале zviazda.by

Педагогі падзяліліся з віцэ-прэм'ерам  сваім бачаннем праблем у адукацыі.

«Сёння для нас вельмі важна, каб у педагагічныя ВНУ прыйшлі не проста моцныя абітурыенты з добрымі адзнакамі ў атэстатах, а маладыя людзі, якія выбіраюць гэту прафесію свядома. Бо я не ўяўляю сабе, як можна працаваць настаўнікам ці выхавальнікам у дзіцячым садку, калі ты не любіш сваю прафесію і не разумееш дзяцей», — такую думку выказала на сустрэчы з прадстаўнікамі Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі намеснік прэм'ер-міністра Наталля КАЧАНАВА. Публікацыя на партале zviazda.by

На сумесным пасяджэнні калегіі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і прэзідыума Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі было разгледжана выкананне пагаднення паміж структурамі за 2013—2016 гады і заключана новае пагадненне на наступныя тры гады — да 2019 года.

Ежегодно в столичные учреждения профтехобразования по распределению приходят всего 3–4 молодых специалиста мужского пола. Через несколько месяцев работы, как правило, новоиспеченных мастеров забирают в армию – кого-то осенью, кто-то попадает под весенний призыв.

Накануне 30-летия со дня чернобыльской катастрофы корреспондент "Беларускага часу" побеседовал с председателем Ветковской районной организации Белорусского профсоюза работников образования и науки Василием САМКОВЫМ, обладающим богатым опытом по защите прав жителей загрязненных территорий.

Удасканаленне сістэмы адукацыі павінна праходзіць на аснове існуючых дасягненняў, без рэформаў і неабдуманых рашэнняў. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на праведзенай нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням развіцця сістэмы адукацыі, паведамляе БЕЛТА.